«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Прыняць удзел могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Падрабязней«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Прыняць удзел могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
А таксама гэта карысныя майстар-класы і інтэрактыўныя воркшопы з сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. 10 фіналістаў праекта стануць галоўнымі спікерамі маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone 12!
5 кірункаў конкурсу
2 лютага 2021 года
1.1 Дадзеныя Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу «Першыя» (далей па тэксце – Конкурс, Правілы) падрыхтаваны камунікацыйнай кампаніяй таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз» (далей – Арганізатар). Ініцыятарам праекта з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1» – правайдэр тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг.
1.2 Дадзеныя Правілы вызначаюць мэты, задачы, парадак і ўмовы правядзення Конкурсу.
1.3 Ініцыятар уручае ўзнагароду, указаную ў раздзеле 8 Правілаў (далей па тэксце – Узнагарода), Фіналістам Конкурсу.
1.4 Ініцыятар мае права адмяніць правядзенне Конкурсу ці змяніць Правілы, папярэдзіўшы пра гэта Ўдзельнікаў шляхам публікацыі адпаведнага паведамлення на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by (далей – афіцыйны сайт Конкурсу).
2.1 Конкурс праводзіцца ў мэтах:
- павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі, урбаністыкі;
- выхавання ў падрастаючым пакаленні гатоўнасці адказна падыходзіць да выбару прафесіі і будучай кар'еры;
- садзейнічання прыцягненню ўвагі да грамадска важных праблем;
- укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання;
- садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) форм навучання;
- пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі;
- павышэння іміджавай прадстаўленасці брэнду і рэкламавання паслуг сувязі кампаніі А1.
3.1 Конкурс праводзіцца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз», УНП 190919521.
3.2 Месца знаходжання Арганізатара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 85в, пам. 83.
3.3 Электронны адрас Арганізатара: info@ars.by (далей па тэксце – пошта Арганізатара).
3.4 Электронная пошта Конкурсу: generationA1.2021@gmail.com (далей па тэксце – пошта Конкурсу).
4.1 Ініцыятарам Конкурсу з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1», УНП 101528843.
4.2 Месца знаходжання Ініцыятара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2.
4.3 Афіцыйны сайт Ініцыятара: www.А1.by.
5.1 Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адпаведных узроўняў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей – Удзельнікі).
5.2 Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:
Этапы |
Час правядзення |
Змест |
Першы |
9:00 02.02.2021 - 24:00 30.04.2021 |
1. Збор заявак: Удзельнікі Конкурсу запаўняюць анкету, выбіраюць кірунак Конкурсу (культура, тэхналогіі, інклюзія, экалогія, урбаністыка), апісваюць ідэю праекта і расказваюць, чаму хочуць узяць удзел у Конкурсе. 2. Навучанне: Ініцыятарам праводзяцца масавыя інтэрактыўныя анлайн-заняткі і адукацыйныя анлайн-мерапрыемствы па спасылках, пазначаных на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by для Ўдзельнікаў, якія запоўнілі анкету. 3. Падрыхтоўка відэапрэзентацыі ідэі свайго праекта: Удзельнікі Конкурсу праводзяць работу над ідэяй свайго праекта, звязанага з выбраным кірункам Конкурсу. Па выніках работы над ідэяй праекта Ўдзельнікі павінны зрабіць кароткі відэаролік-выступленне з прадстаўленнем сваёй ідэі і рэалізаціі праекта. Для ўдзелу ў конкурсе Ўдзельніку неабходна размясціць відэа ў адпаведнасці з патрабаваннямі, пазначанымі ў раздзеле 6 дадзеных Правілаў. |
Другі |
01.05.2021 г. – 22.05.2021 г. |
Члены журы (згодна крытэрыям п.7.3) выбіраюць 10 (дзесяць) Удзельнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў (далей – Фіналісты). Не пазней за 22 мая 2021 г. спісы Фіналістаў размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу – www.generation.a1.by. |
Трэці |
23.05.2021 г. – 25.09.2021 г. |
1. Падрыхтоўка і выступленне на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Фіналісты павінны падрыхтаваць для выніковага мерапрыемства Конкурсу публічнае выступленне ў фармаце TED-канферэнцыі і расказаць пра ідэю свайго праекта, які быў падрыхтаваны імі на першым этапе Конкурсу. Пры падрыхтоўцы выступлення з кожным з Фіналістаў працуе ментар супольнасці TEDx. Выніковае мерапрыемства Конкурсу уключае ў сябе прэзентацыю праектаў Фіналістаў і праводзіцца ў выглядзе публічнага выступлення на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk у фармаце TED працягласцю не больш за 15 хвілін. Фіналістам, якія падрыхтавалі выступленні і якія выступілі на выніковым мерапрыемстве, уручаецца Ўзнагарода.
|
5.3. Інфармацыя пра час і месца правядзення выніковага мерапрыемства Конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Ініцыятара Конкурсу не пазней за 20 мая 2021 г.
6.1 Знятыя Ўдзельнікамі відэаролікі, у якіх яны прадстаўляюць свае ідэі, павінны быць загружаныя ў адну з сацыяльных сетак (VK, Facebook, Instagram, Twitter, «Одноклассники», TikTok).
6.2 Старонка Ўдзельніка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрыта для прагляду іншымі карыстальнікамі;
6.3 На афіцыйную пошту праекта – generationA1.2021@gmail.com – павінна быць адпраўлена гіперспасылка на публікацыю відэазапісу ў сацыяльнай сетцы і інфармацыя пра тое, у якой вобласці (альбо ў г. Мінску) пражывае Ўдзельнік. Адказ аб тым, што відэазапіс прыняты і ўсе правілы ўдзелу ў Конкурсе выкананыя, Удзельнік атрымае на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
6.4 Размешчаная публікацыя з відэазапісам павінна суправаджацца афіцыйным хэштэгам Конкурсу – #generationA1.
6.5 Відэазапіс кожнага Ўдзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення вучня (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
6.6 Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць ліміт па часе – 3 хвіліны.
6.7 У відэароліку можа быць выкарыстана дадатковая атрыбутыка, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне (з захаваннем аўтарскіх правоў уладальнікаў музычных твораў) і інш.
6.8 Дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
6.9 Удзельнік можа заявіць на Конкурс не больш за 1 праект.
6.10 Усе ідэі і праекты прадстаўляюцца толькі адным чалавекам, які і заяўлены як Удзельнік Конкурсу. Іншыя члены каманды, якія дапамагалі пры распрацоўцы праекта, удзельнікамі Конкурсу не з’яўляюцца і прызамі не ўзнагароджваюцца.
7.1 Журы Конкурсу:
1) Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый Ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»;
2) Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
3) Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь.
7.2 Акрамя пастаянных прадстаўнікоў журы ацэньваць Удзельнікаў змогуць запрошаныя члены журы: прадстаўнікі сферы адукацыі, навукі, культуры, Парка высокіх тэхналогій, IT-кампаній, медыйныя асобы (спартсмены, музыканты, акцёры, тэлевядучыя і г. д.).
7.3 Работу Ўдзельнікаў ацэньвае Журы Конкурсу ў адпаведнасці з крытэрамі ацэнкі, названымі ніжэй:
Крытэрыі ацэнкі для Ўдзельнікаў
№ |
Крытэрыі ацэнкі |
Балы макс. |
1. |
Актуальнасць ідэі, адпаведнасць тэматыцы Конкурсу. |
Макс. 10 |
2. |
Крэатыўнасць, арыгінальнасць і нестандартнасць прапанаванай ідэі ці вырашэння існуючай праблемы. |
Макс. 10 |
3. |
Канкрэнтасць фармулёўкі ідэі, прапрацаванасць і персанальная ўцягнутасць Удзельніка. |
Макс. 10 |
4. |
Абгрунтаванасць ідэі, аргументаванасць і структураванасць прэзентацыі Ўдзельніка. |
Макс. 10 |
5. |
Прамоўніцкае майстэрства Ўдзельніка ў відэароліку, культура маўлення. |
Макс. 10 |
Максімальны бал – 50.
7.4 Члены журы павінны забяспечыць:
- аб'ектыўную ацэнку конкурсных работ;
- невыдаванне звестак аб прамежкавых і канчатковых выніках Конкурсу раней за дату заканчэння Конкурсу.
8.1 Фіналісты, якія выступілі на выніковым мерапрыемстве (трэці этап Конкурсу), узнагароджваюцца дыпломам фіналіста Конкурсу (далей па тэксце – Узнагарода), а таксама каштоўнымі падарункамі ад Ініцыятара – смартфонамі Apple iPhone 12 64GB.
9.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
9.2 На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
9.3 На этапы Конкурсу арганізатарамі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
10.1 Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца Ініцыятарам Конкурсу.
11.1 Факт удзелу ў Конкурсе азначае, што яго Ўдзельнікі азнаёмленыя і згодныя з Правіламі, а таксама маецца згода бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў Удзельнікаў на ўдзел у Конкурсе. Удзельнік прымае на сябе адказнасць і абавязак выконваць Правілы.
11.2 Усе Ўдзельнікі і Пераможцы самастойна аплочваюць усе свае выдаткі, панесеныя імі ў сувязі з удзелам у Конкурсе (у тым ліку выдаткі, звязаныя з доступам у Інтэрнэт).
11.3 Прымаючы ўдзел у Конкурсе, Удзельнік дае сваю згоду на збор, апрацоўку, захоўванне яго персанальных даных. Уся асабістая інфармацыя, у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нумар кантактнага тэлефона Ўдзельніка будуць выкарыстоўвацца выключна Арганізатарам і Ініцыятарам або ўпаўнаважанымі імі асобамі, якія дзейнічаюць на аснове пагадненняў аб невыдаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі, і не будуць прадастаўляцца ніякім іншым трэцім асобам.
11.4 Арганізатар і Ініцыятар пакідаюць за сабой права выкарыстання відэаролікаў з пазначэннем іх аўтараў.
11.5 Арганізатар не нясе адказнасць за няправільна ўказаныя Ўдзельнікам звесткі. У тым выпадку, калі Арганізатар не можа звязацца з Фіналістам Конкурсу па ўказаных ім кантактных даных і (ці) Фіналіст не выходзіць на сувязь з Арганізатарам на працягу 10 дзён з моманту завяршэння трэцяга этапу Конкурсу, Узнагарода і каштоўны падарунак ад Ініцыятара прызнаюцца незапатрабаванымі.
11.6 Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Конкурсе, падачай работ, атрыманнем Узнагароды і каштоўнага падарунка, Удзельнікі могуць адпраўляць Арганізатару на пошту Конкурсу generationA1.2021@gmail.com
11.7 Усе спрэчныя пытанні, якія тычацца гэтага Конкурсу, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Мы прапануем выступіць са сваёй ідэяй па аднаму з пяцi кірункаў, але не абмяжоўваем вас. Вы можаце прадставіць ідэю, якая закранае адразу некалькі кірункаў.
Гэты кірунак для тых, хто хоча вырашыць разнастайныя экалагічныя праблемы: ад лакальных да самых глабальных! Варта толькі пачаць!
Кірунак для тых, хто цікавіцца сучаснымі гаджэтамі, разумее, наколькі карыснымі яны могуць быць у штодзенным жыцці, і гатовы прапанаваць уласныя ідэі.
Калі ты ведаеш, як уключыць людзей з асаблівымі патрэбамі ў актыўнае грамадскае жыццё, то мы будзем рады пачуць твае ідэі.
Кірунак для тых, у каго ёсць ідэі, як папулярызаваць і зацікавіць грамадства ў беларускай культуры.
Кірунак для тых, хто ведае, чым і як жыве родны горад ці мястэчка, а таксама мае ўласнае меркаванне і ідэі, як вырашыць мясцовыя праблемы.
Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістымі прошлага сезону па тэме «Экалогія»
Вікторыя Сідарэнка распачала цэлы стартап па вырабе аднаразовага посуду з распаўсюджаных у Беларусі прыродных матэрыялаў. У яе ёсць свой асабісты досвед па паляпшэнні экалагічнай сітуацыі ў краіне.
Канстанцін Муліца распрацаваў інтэрактыўны сэрвіс для распаўсюду экалагічнай інфармацыі простай мовай і звядзення разам актывістаў-пачаткоўцаў з дасведчанымі эколагамі для запуску лакальных акцый. Глядзі, гэта сапраўды цікава!
Online-рэгістрацыяПаглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістымі прошлага сезону па тэме «Тэхналогii»
Дзяніс Рабчук разам камандай робіць паэтычныя муралы. Ужо некалькі дзясяткаў вершаў беларускіх класікаў з'явіліся на вуліцах Брэста. І гэта толькі пачатак. Усе падрабязнасці ў яго выступе.
Кацярына Янголь раскажа, як выратаваць Балтыйскае мора і як гэта звязана з яе родным мястэчкам Крэва. Хутчэй глядзі яе выступ!
Online-рэгістрацыяПаглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістымі мінулых сезонаў па тэме «Інклюзія»
Соф’я Федчанка прапануе ўсталяваць спецыяльныя прылады ў вучэбных класах, каб дзеці з захворваннямі апорна-рухальнай сістэмы маглі пазбегнуць ізаляцыі і наведваць заняткі ў звычайных школах. Падрабязней у яе выступе.
Паліна Мураева расказала пра інклюзіўны арт-цэнтр. Цікава? Глядзі тут!
Online-рэгістрацыяПаглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістамі прошлага сезону па тэме «Культура»
Крысціна Байко ведае, як перанесці ўрок гісторыі з класаў на вуліцы Мінска. А ты яшчэ не? Тады хутчэй глядзі яе выступ!
Анастасія Шор са сцэны Prime Hall прэзентавала ўласны брэнд свайго роднага горада Жодзіна. «Брэнд» горада? Так. Не верыш? Паглядзі сам!
Online-рэгістрацыяКірунак для тых, хто ведае, чым і як жыве родны горад ці мястэчка, а таксама мае ўласнае меркаванне і ідэі, як вырашыць мясцовыя праблемы.
Калі ты бачыш, чаго не хапае жыхарам твайго горада, ведаеш, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца штодзень, і хочаш палепшыць іх жыццё, табе дакладна сюды. Ты можаш падзяліцца сваёй ідэяй, прапанаваць нешта новае, распрацаваць план развіцця свайго горада альбо новы зручны маршрут грамадскага транспарту, прапанаваць новы архітэктурны ці мастацкі аб’ект і не толькі.
Тэма ўрбаністыкі ўпершыню вылучана ў асобны кірунак праекта, таму ў кожнага ёсць выдатная магчымасць прадставіць свае ідэі ў гэтай сферы на ўвесь свет.
Online-рэгістрацыя24 красавiка 2021
На працягу двух тыдняў 5 каманд, створаных па кірунках экалогія, тэхналогіі, культура, інклюзія, урбаністыка вылучалі цікавыя ідэі, якія хацелася б рэалізаваць, распрацоўвалі канцэпцыю, сабіралі інфармацыю, афармлялі ўсё ў прэзентацыю, каб...
Падрабязней20 сакавiка 2021
Кіраўнік платформы SAY.BY Аляксандр Шастаковіч расказаў, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы...
Падрабязней20 лютага 2021
Мiтрый Соркiн - сузаснавальнiк i крэатыўны прадзюсар IT-кампанii Feeling Digital - расказаў як VR і АR-тэхналогіі мяняюць заўтрашні дзень. Ганна Александронкава - каардынатар Міжнароднага фестываля-узаемадзеяння з гістарычным і прыродным...
ПадрабязнейКонкурс праводзіцца кампаніяй А1 – правайдарам тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі. УП А1 УНП 101528843
17.02.2021 г.
Запрашаем цябе прыняць удзел у бясплатным майстар-класе па кірунках "Тэхналогіі. Экалогія" конкурсу ідэй "Першыя"
Спікеры:
Мiтрый Соркiн - сузаснавальнiк i крэатыўны прадзюсар IT-кампанii Feeling Digital - раскажа, як VR і АR-тэхналогіі мяняюць заўтрашні дзень.
Ганна Александронкава - каардынатар Міжнароднага фестываля-узаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтамі Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі SPRAVA падзеліцца сваім досведам па тэме "Модны фестывальны рух у гармоніі з прыродай: спалучыць і атрымаць профіт”.
Далучайся!
16.03.2021 г.
20 сакавіка адбудзецца другі бясплатны майстар-клас для старшакаснікаў, арганізаваны ў рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Вучні 9, 10 і 11-х класаў з любой кропкі краіны змогуць прыняць удзел у анлайн-сустрэчы з арганізатарамі папулярных беларускіх праектаў у сферах культуры, урбаністыкі і інклюзіі. Трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на сайце www.generation.A1.by.
Адкрые майстар-клас тэматычны блок пра культуру. Кіраўнік платформы SAY.BY Аляксандр Шастаковіч раскажа, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы. У якасці спецыяльнага госця на сустрэчу таксама запрошаны пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Павел Ананіч, які прапанаваў распрацаваць прыкладанне, каб вывучаць помнікі архітэктуры з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці.
Спікерам на тэму інклюзіі выступіць стваральніца і дызайнер брэнду TIKOTA UNIQUE Кацярына Безрукава. Яна раскажа пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным. Яе выступленне дапоўніць яшчэ адна спецыяльная госця – пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Соф’я Федчанка, якая прэзентавала ў фінале ідэю абсталяваць вучэбныя класы адмысловымі канторкамі, каб школьнікі з захворваннямі пазваночніка маглі займацца стоячы.
Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзеліцца архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка, якая раскажа пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет. Спецыяльны госць гэтага тэматычнага блока – пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Дзяніс Рабчук. На працягу некалькіх гадоў ён разам з камандай аднадумцаў стварае ў Брэсце муралы з вершамі беларускіх класікаў і плануе пашырыць праект на іншыя гарады Беларусі.
Пасля выступленняў спікераў удзельнікі майстар-класа змогуць пагутарыць з імі ў чаце. Аўтары самых складаных і цікавых пытанняў, зарэгістраваныя на сайце праекта www.generation.A1.by, атрымаюць каштоўныя падарункі.
Мэта адукацыйнай праграмы заключаецца ў тым, каб расказаць школьнікам, якія праекты ўжо існуюць у Беларусі ў сферы культуры, інклюзіі, урбаністыкі, экалогіі і тэхналогій. А таксама паказаць, як адна ідэя можа змяніць да лепшага жыццё многіх людзей. Гэта дазволіць старшакласнікам падзяліцца сваім меркаваннем па кожнай з тэм і прыдумаць уласны праект, каб падаць яго на конкурс ідэй «Першыя», прэзентаваць на міжнароднай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаць iPhone 12. У лютым ужо адбыўся майстар-клас па тэхналогіях і экалогіі.
Да 30 красавіка адкрыты прыём заявак для старшакласнікаў на ўдзел у конкурсе ідэй па пяці кірунках – «Тэхналогіі», «Культура», «Экалогія», «Інклюзія», «Урбаністыка». Для гэтага трэба зняць відэаролік пра сваю ідэю (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2021@gmail.com.
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Усе мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове, уключаючы майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэтаў конкурсу – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і павелічэнне яе папулярнасці з дапамогай сусветнай супольнасці TED.
Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.
Кантактная асоба:
Павел Салаўёў, камунікацыйнае агенцтва ARS Communications +375 29 649 52 53 | sp@ars.by
01.04.2021 г.
Спецыяльна для беларускіх гледачоў 3 красавіка тры госці з Аўстрыі правядуць прамы эфір GRL PWR і на прыкладах асабістых дасягненняў абмяркуюць тэму жаночага лідарства ў прафесіі. Анлайн-сустрэча адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Аўстрыі ў Беларусі ў рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Бясплатная трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на відэасэрвісе VOKA і будзе даступнай для ўсіх жадаючых.
У якасці ўдзельніц адукацыйнай праграмы замежныя госці запрошаныя ўпершыню. Гэта тры жанчыны, добра вядомыя ў сферы бізнесу, грамадскай дзейнасці і дабрачыннасці: Ульрыка Хаслаўэр – уладальніца і кіруючы дырэктар Compact Electric – кампаніі, якая спецыялізуецца на вырабе тэхнікі для галіны бяспекі працы, а таксама прамысловасці і гандлю; Сільвія Ага-Шантль – бізнес-трэнер, спецыяліст і коўч па камунікацыях, Прэзідэнт Асацыяцыі Нямецкамоўных Спікераў; Габрыэла Домшыц – топ-менеджар і юрыст, якая шмат гадоў кіравала кампаніяй Wiener Stadtwerke, што адказвае за развіццё інфраструктуры Вены, а ў цяперашні час прэзідэнт найбуйнейшай венскай грамадскай валанцёрскай арганізацыі.
«Мы вельмі рады магчымасці перадаць аўстрыйскі вопыт і пазнаёміць беларусаў з выбітнымі жанчынамі, якія так шмат зрабілі для бізнесу, дабрачынных фондаў і сацыяльных праектаў нашай краіны. Кожная з іх прайшла ў сваёй прафесіі вялікі і цікавы шлях, таму такі прыклад можа быць карысны людзям самага рознага ўзросту, якія імкнуцца дасягнуць поспеху ў сваёй справе», – падкрэсліла Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізія Вергётэр.
Выступленні спікераў будуць суправаджацца перакладам на беларускую мову.
«Мэта адукацыйнай праграмы нашага праекта заключаецца ў тым, каб паказаць на канкрэтных прыкладах, як адна ідэя мяняе да лепшага жыццё многіх людзей. Таму кожны раз мы запрашаем спікераў, якія могуць натхніць іншых асабістым прыкладам. Але яшчэ ніколі раней у нас не было замежных гасцей такога ўзроўню, як зараз, таму мерапрыемства ўнікальнае і будзе цікавым не толькі школьнікам, для якіх праводзіцца праект «Першыя». Акрамя таго, гэтым разам мы вырашылі падкрэсліць важнасць тэмы гендэрнай роўнасці на сусветнай сцэне, таму невыпадкова нашы госці – гэта тры вядомыя і паспяховыя жанчыны, якія прынялі наша запрашэнне падзяліцца сакрэтамі поспеху з беларускай аўдыторыяй», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.
У рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя» ў красавіку адбудуцца яшчэ некалькі мерапрыемстваў. Таксама да 30 красавіка навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў могуць адправіць заяўку на ўдзел у конкурсе ў адным з пяці кірункаў – «Тэхналогіі», «Культура», «Інклюзія», «Урбаністыка» і «Экалогія» – і атрымаць шанс прэзентаваць сваю ідэю на міжнароднай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаць iPhone 12. Для гэтага трэба зняць відэаролік пра сваю задумку (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2021@gmail.com.
Конкурс праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Больш падрабязнай інфармацыі аб ім – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.
21.05.2021 г.
Завяршыўся трэці сезон Рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага конкурсу ідэй для навучэнцаў 9-11-х класаў «Першыя». Па яго выніках у фінал прайшлі дзесяць старшакласнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Фіналісты прадставяць свае ідэі па тэмах тэхналогій, інклюзіі, культуры, урбаністыкі і экалогіі на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk-2021 і атрымаюць смартфоны iPhone 12.
Сёлета конкурс праводзіўся выключна анлайн, таму да адукацыйнай праграмы, якая трансліравалася на сайце www.generation.A1.by і на відэасэрвісе VOKA, змаглі далучыцца тысячы старшакласнікаў з усёй краіны. У гэтым сезоне павялічылася колькасць удзельніка з рэгіянальных школ, у тым ліку і дзякуючы супрацоўніцтву з ініцыятывай «Настаўнік для Беларусі».
Акрамя таго, у гэтым сезоне да праекта «Першыя» далучыліся не толькі навучэнцы школ, але і выхаванцы ўстаноў пазашкольнай працы, дзе дзейнічаюць экалагічныя аб’яднанні па інтарэсах. Менавіта кірунак «Экалогія» стаў самым папулярным сярод удзельнікаў. Традыцыйна шмат заявак прыйшло па тэмах «Культура», «Інклюзія» і «Тэхналогіі», але і да новага тэматычнага кірунку «Урбаністыка» старшакласнікі таксама праявілі вялікую цікавасць.
Усяго на конкурс было пададзена больш за 100 відэа з прэзентацыямі ідэй, якія можна знайсці па хэштэгу #generationA1 у сацыяльных сетках (TikTok, VK, YouTube, FB, OK, Twitter ці Instagram, якая стала афіцыйнай пляцоўкай праекта для камунікацыі школьнікаў). Журы выбрала аўтараў дзесяці найцікавейшых ідэй.
У фінал конкурсу прайшлі:
Усе фіналісты прадставяць свае ідэі на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk-2021, якая адбудзецца ў верасні. Летам іх чакае праца з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED, разам з якімі яны будуць рыхтаваць 10-хвілінную прэзентацыю для сваёй ідэі. Кожны з фіналістаў праекта пасля свайго выступлення на канферэнцыі атрымае ў падарунак ад кампаніі А1 смартфон iPhone 12 64GB.
У склад журы, якое ацэньвала праекты, увайшлі:
Пра праект «Першыя»
Конкурс ідэй «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 ужо на працягу трох сезонаў з 2018 года пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Мэта конкурсу – павысіць цікавасць школьнікаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі і ўрбаністыкі, дапамагчы старшакласнікам з выбарам прафесіі, прыцягнуць іх увагу да грамадска важных праблем, укараніць у навучанне нефармальныя фарматы, знайсці і падтрымаць таленавітую моладзь.
22.09.2021 г.
25 верасня адбудзецца інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk. Сёлета яна пройдзе ў анлайн-фармаце і будзе транслявацца ў прамым эфіры на сайце праекта «Першыя» generation.a1.by. Яго фіналісты – 10 старшакласнікаў і першакурснікаў з розных рэгіёнаў Беларусі – прадставяць свае ідэі і праекты ў сферы тэхналогій, экалогіі, урбаністыкі, інклюзіі і культуры.
Удзельнікі выйдуць у знакаміты чырвоны круг TEDx з 10-хвіліннай прамовай, якую рыхтавалі разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TEDxMinsk. Па традыцыі прэзентацыі ўсіх спікераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэтаў праекта «Першыя» – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
Ганна Груша з Мінска ўпэненая, что ўсю нашу дзейнасць трэба ўспрымаць як неабсяжнае поле гульняў, бо менавіта яны дапамагаюць зрабіць любы працэс простым і цікавым. І прапануе згуляць з ёй тым, хто лічыць экалогію нечым складаным і «не сваім».
Дзмітрый Грыбоўскі з Барысава ведае, як зацікавіць падлеткаў чытаннем і з дапамогай сацсетак адчуць сувязь з літаратурай, героямі твораў і іншымі чытачамі.
Настасся Домніч з вёскі Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна знайшла арыгінальны спосаб вывучэння гісторыі – праз прыгатаванне традыцыйных страў. І ўзялася за арганізацыю міні-пякарні, дзе будуць выкарыстоўваць і захоўваць старажытныя рэцэпты.
Мінчанка Дар’я Камінская падзеліцца сваім спосабам лёгка і весела вучыць вершы са школьнай праграмы.
Соф’я Лагуткова з Гомеля прапанавала ідэю пераапрацоўваць аднаразовыя маскі так, каб не шкодзіць ні навакольнаму асяроддзю, ні самім людзям.
Марыя Патапава з Полацка прапануе пазнаёміцца са спосабамі распрацоўкі тактыльных карцін, каб арганізаваць выставы ў беларускіх гарадах і паказаць невідушчым наведвальнікам знакамітыя мастацкія творы.
Іван Пухоўскі з Чэрыкава лічыць, што у крэатыўнай прасторы значна прасцей выхаваць крэатыўнага чалавека. Напрыклад, навучанне ў класах з жывымі сценамі будзе больш камфортным і да таго ж больш прыдатным для правядзення ўрокаў біялогіі, экалогіі і нават праграміравання.
Мікіта Русецкі з Віцебска пазнаёміць са сваім праектам NESEKRET, які дапаможа школьнікам і педагогам зрабіць больш разнастайным навучальны працэс і тым самым павысіць яго эфектыўнасць.
Ганна Сямёнава з Мінска разам з камандай стварыла праект Accessia, каб любы чалавек з дапамогай сучасных тэхналогій, а таксама тэстаў, выкананых карыстальнікам, шукаў сферу, у якой зможа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял.
Валерыя Цабрук з Пружан раскажа, як маляванне дапамагае сацыялізацыі і псіхаэмацыйнаму развіццю дзяцей з асаблівасцямі.
Прамая бясплатная трансляцыя канферэнцыі TEDxYouth@Minsk пачнецца 25 верасня ў 13:00. Далучыцца да эфіру можна на сайце праекта generation.a1.by з любой кропкі Беларусі і свету.
Пра праект «Першыя»
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» – гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, які з 2019 года праводзіцца для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Цягам навучальнага года школьнікі распрацоўваюць свае праекты ў розных тэматычных кірунках. Сёлета іх ужо пяць: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Урбаністыка», «Інклюзія» і «Культура». Таксама для ўдзельнікаў праекта праводзяцца майстар-класы і мітапы, у якіх прафесіяналы з розных сфер дзеляцца парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў. Сезон 2021 года цалкам праходзіць у анлайн-фармаце. Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце generation.a1.by.
27.09.2021 г.
25 верасня адбылася інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk. Яе спікерамі сталі 10 старшакласнікаў і першакурснікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія распрацавалі праекты ў сферы тэхналогій, экалогіі, урбаністыкі, інклюзіі і культуры і выйшлі ў фінал конкурсу ідэй для школьнікаў «Першыя». Дзякуючы анлайн-фармату канферэнцыі гледачы змаглі ўбачыць іх выступленні ў прамым эфіры.
Свае задумы на TEDxYouth@Minsk прадставілі Ганна Груша, Дар'я Камінская, Ганна Сямёнава (Мінск), Дзмітрый Грыбоўскі (Барысаў), Настасся Домніч (в. Дзеркаўшчына, Глыбоцкі р-н), Соф'я Лагуткова (Гомель), Марыя Патапава (Полацк), Іван Пухоўскі (Чэрыкаў), Мікіта Русецкі (Віцебск), Валерыя Цабрук (Пружаны).
Кожны са спікераў расказаў аб тым, што хацеў бы змяніць да лепшага вакол сябе: усталяваць сістэму для бясшкоднай перапрацоўкі аднаразовых масак, ствараць тактыльныя карціны і праводзіць інклюзіўныя заняткі па маляванні, абнавіць вучэбную праграму, здымаць буктрэйлеры да кніг і крэатыўна азеляняць школьныя класы, выкарыстоўваць музычную тэхніку для запамінання вершаў і спецыяльнае прыкладанне для пошуку ідэальнай працы, а таксама адкрыць пякарню з меню па старадаўніх традыцыйных рэцэптах.
Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk прайшла ў Беларусі ўжо трэці раз і зноў пры падтрымцы адукацыйнага праекта «Першыя». Прызам для кожнага фіналіста стаў смартфон iPhone 12 64GB.
Для тых, хто не паспеў далучыцца да трансляцыі, запіс анлайн-канферэнцыі ўжо даступны на сайце праекта «Першыя» generation.a1.by.