Пра праект

Мы ведаем, што ў цябе ёсць цікавая ідэя. Раскажы пра яе на ўвесь свет!

«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе могуць прыняць удзел вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Цябе чакаюць карысныя майстар-класы і інтэрактыўныя воркшопы з сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. 10 фіналістаў праекта стануць галоўнымі спікерамі маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone Xs!

Падрабязней

Кірункі конкурсу

Мы прапануем выступіць са сваёй ідэяй па аднаму з чатырох кірункаў, але не абмяжоўваем вас. Вы можаце прадставіць ідэю, якая закранае адразу некалькі кірункаў.

Экалогiя

Гэты кірунак для тых, хто хоча вырашыць разнастайныя экалагічныя праблемы: ад лакальных да самых глабальных! Варта толькі пачаць!

Тэхналогіі

Кірунак для тых, хто цікавіцца сучаснымі гаджэтамі, разумее, наколькі карыснымі яны могуць быць у штодзенным жыцці, і гатовы прапанаваць уласныя ідэі.

Інклюзія

Калі ты ведаеш, як уключыць людзей з асаблівымі патрэбамі ў актыўнае грамадскае жыццё, то мы будзем рады пачуць твае ідэі.

Культура

Кірунак для тых, у каго ёсць ідэі, як папулярызаваць і зацікавіць грамадства ў беларускай культуры.

Падзеi i анонсы

Удзельнiкi

Каб стаць удзельнікам конкурсу «Першыя» трэба:
  • 1.выбраць адзін з чатырох прапанаваных кірункаў: экалогія, тэхналогіі, інклюзія і культура;
  • 2.сфармуляваць ідэю па тэме кірунка;
  • 3.апісаць сваю ідэю і адказаць на пытанне: «Чаму твая ідэя павінна быць прадстаўлена на TEDxYouth@Minsk?»
  • 4.і прайсці рэгістрацыю.
Стаць удзельнікам

Культура

Кірунак для тых, у каго ёсць ідэі, як папулярызаваць і зацікавіць грамадства ў беларускай культуры.

Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістамі прошлага сезону па тэме «Культура»

Крысціна Байко ведае, як перанесці ўрок гісторыі з класаў на вуліцы Мінска. А ты яшчэ не? Тады хутчэй глядзі яе выступ!

Анастасія Шор са сцэны Prime Hall прэзентавала ўласны брэнд свайго роднага горада Жодзіна. «Брэнд» горада? Так. Не верыш? Паглядзі сам!

Online-рэгістрацыя

Экалогiя

Гэты кірунак для тых, хто хоча вырашыць разнастайныя экалагічныя праблемы: ад лакальных да самых глабальных! Варта толькі пачаць!

Гэта тэма зусім новая для нашага праекту, таму ў цябе ёсць шанец прадставіць усім сваю ўнікальную ідэю. Будзь крэатыўным і смелым, думай шырэй - тэма «Экалогія» вельмі багатая!

Online-рэгістрацыя

Інклюзія

Калі ты ведаеш, як уключыць людзей з асаблівымі патрэбамі ў актыўнае грамадскае жыццё, то мы будзем рады пачуць твае ідэі.

Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістымі прошлага сезону па тэме «Інклюзія»

Паліна Мураева расказала пра інклюзіўны арт-цэнтр. Цікава? Глядзі тут!

Юля Стэфняк прапанавала зрабіць Мінск максімальна зручным горадам для прасоўвання на вазку і зрабіць для гэтага спецыяльную праграму для тэлефона. Падрабязней у яе выступе.

Online-рэгістрацыя

Тэхналогіі

Кірунак для тых, хто цікавіцца сучаснымі гаджэтамі, разумее, наколькі карыснымі яны могуць быць у штодзенным жыцці, і гатовы прапанаваць уласныя ідэі.

Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістамі мінулага сезону па тэме «Тэхналогіі»

Ілля Баркоўскі змог расказаць усім турыстам і жыхарам Гомеля пра знакамітага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Як ён гэта зрабіў, глядзі тут.

Цімафей Стамброўскі прыдумаў, як спалучыць канструяванне, робатаў і мабільны дадатак, каб зрабіць рашэнне задач на ўроках фізікі наглядным. Ён яшчэ і распавядаў пра гэта цікава, паглядзі!

Online-рэгістрацыя

Пра праект

Мы ведаем, што ў цябе ёсць цікавая ідэя. Раскажы пра яе на ўвесь свет!

«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе могуць прыняць удзел вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Цябе чакаюць карысныя майстар-класы і інтэрактыўныя воркшопы з сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. 10 фіналістаў праекта стануць галоўнымі спікерамі маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone Xs!

4 кірункі конкурсу
• Экалогія
• Тэхналогіі
• Інклюзія
• Культура

Этапы конкурсу:
1. З 8.10.2019 па 8.03.2020
Рэгістрацыя, адукацыйныя воркшопы, распрацоўка ідэй і падрыхтоўка прэзентацый у фармаце відэа.
2. З 30.03.2020 па 15.05.2020
Падрыхтоўка да ўдзелу ў TEDxYouth@Minsk і публічнае выступленне на канферэнцыі з прэзентацыяй сваёй ідэі.

Галоўны прыз
Кожны фіналіст конкурсу атрымае адзін з 10 смартфонаў iPhone Xs.

Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу ідэй «Першыя»

8 кастрычніка 2019

1. Агульныя палажэнні
1.1 Дадзеныя Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу «Першыя» (далей па тэксце – Конкурс, Правілы) падрыхтаваны камунікацыйнай кампаніяй таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз» (далей – Арганізатар). Ініцыятарам праекта з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1» – правайдэр тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг.
1.2 Дадзеныя Правілы вызначаюць мэты, задачы, парадак і ўмовы правдзення Конкурсу.
1.3 Арганізатар уручае ўзнагароду, пазначаную ў раздзеле 7 Правілаў (далей па тэксце – Узнагарода), Фіналістам Конкурсу.
1.4 Арганізатар мае права адмяніць правядзенне Конкурсу ці змяніць Правілы, папярэдзіўшы пра гэта Ўдзельнікаў шляхам публікацыі адпаведнага паведамлення на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by (далей – афіцыйны сайт Конкурсу).

2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1 Конкурс праводзіцца ў мэтах:
- павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі;
- выхавання ў падрастаючым пакаленні гатоўнасці адказна падыходзіць да выбару прафесіі і будучай кар'еры;
- садзейнічання прыцягненню ўвагі да грамадска важных праблем;
- укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання;
- садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) форм навучання;
- пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

3. Звесткі аб Арганізатары
3.1 Конкурс праводзіцца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз», УНП 190919521.
3.2 Месца знаходжання Арганізатара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 85в, пам. 83.
3.3 Электронны адрас Арганізатара: info@ars.by (далей па тэксце – пошта Арганізатара).
3.4 Электронная пошта Конкурсу: generationA1.2019@gmail.com (далей па тэксце – пошта Конкурсу).

4. Звесткі аб Ініцыятары Конкурсу
4.1 Ініцыятарам Конкурсу з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1», УНП 101528843,.
4.2 Месца знаходжання Ініцыятара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2.
4.3 Афіцыйны сайт Ініцыятара: www.А1.by.

5. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
5.1 Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы 9-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адпаведных узроўняў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей – Удзельнікі).
5.2 Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
5.2.1 Першы этап – збор заявак (з 9:00 8 кастрычніка 2019 г. да 24:00 8 сакавіка 2020 г.), падчас якога Ўдзельнікі Конкурсу запаўняюць анкету, выбіраюць кірунак Конкурсу (культура, тэхналогіі, інклюзія, экалогія), апісваюць ідэю праекта і расказваюць, чаму хочуць прыняць удзел у Конкурсе.
5.2.2 Другі этап – навучальны (лістапад 2019 г. – люты 2020 г.), у час якога Ініцыятарам праводзяцца масавыя інтэрактыўныя заняткі і лакальныя адукацыйныя мерапрыемствы ў г.Мінску і іншых гарадах, пазначаных на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by для Ўдзельнікаў, якія запоўнілі анкету.
5.2.3 Трэці этап (з 20 лютага 2019 г. па 8 сакавіка 2020 г.), падчас якога Ўдзельнікі Конкурсу праводзяць работу над ідэяй свайго праекта, звязанага з выбраным кірункам Конкурсу. Па выніках работы над ідэяй праекта Ўдзельнікі павінны зрабіць кароткі відэаролік-выступленне з прадстаўленнем сваёй ідэі і рэалізаціі праекта. Для ўдзелу ў конкурсе Ўдзельніку неабходна размясціць відэа ў адпаведнасці с патрабаваннямі, пазначанымі ў раздзеле 8 дадзеных Правілаў. На трэцім этапе Конкурсу члены журы выбіраюць 10 (дзесяць) Удзельнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў (делей – Фіналісты). Не пазней за 20 сакавіка 2020 г. спісы фіналістаў размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу – www.generation.a1.by.
5.2.4 Чацвёрты этап (з 20 сакавіка 2020 г. па 16 мая 2020 г.), падчас якога Фіналісты павінны падрыхтаваць для выніковага мерапрыемства Конкурсу публічнае выступленне ў фармаце TED-канферэнцыі і распавесці аб ідэі свайго праекта, які быў падрыхтаваны імі на трэцім этапе Конкурсу. Пры падрыхтоўцы выступлення з кожным з Удзельнікаў працуе ментар супольнасці TEDx. Пры падрыхтоўцы да выніковага выступлення Ініцыятар прадастаўляе Фіналістам магчымасць наведаць мерапрыемства TEDxMinsk2020. Выніковае мерапрыемства Конкурсу уключае ў сябе прэзентацыю праектаў Фіналістаў і праводзіцца ў выглядзе публічнага выступлення на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk у фармаце TED працягласцю не больш за 15 хвілін. Фіналістам, якія падрыхтавалі выступленні і якія выступілі на выніковым мерапрыемстве, уручаецца Ўзнагарода.
5.3 Час і месца правядзення выніковага мерапрыемства 4 этапа Конкурсу размяшчаюцца на афіцыйным сайце Ініцыятара Конкурсу не пазней за 20 сакавіка 2020 г.

6. Журы Конкурсу
6.1 Журы Конкурсу:
1) Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый Ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»;
2) Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
3) Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь.
6.2 Акрамя пастаянных прадстаўнікоў журы ацэньваць Удзельнікаў змогуць запрошаныя члены журы: прадстаўнікі сферы адукацыі, навукі, культуры, Парка высокіх тэхналогій, IT-кампаній, медыйныя асобы (спартсмены, музыканты, акцёры, тэлевядучыя і г. д.).
6.3 Крытэрыі ацэнкі:
- актуальнасць ідэі, адпаведнасць тэматыцы Конкурсу (максімальная адзнака – 10 балаў);
- крэатыўнасць, арыгінальнасць і нестандартнасць прапанаванай ідэі ці вырашэння існуючай праблемы (максімальная адзнака – 10 балаў);
- канкрэнтасць фармулёўкі ідэі, прапрацаванасць і персанальная ўцягнутасць Удзельніка (максімальная адзнака – 10 балаў);
- абгрунтаванасць ідэі, аргументаванасць і структурыраванасць яе прэзентацыі (максімальная адзнака – 10 балаў);
- прамоўніцкае майстэрства Ўдзельніка ў відэароліку, культура маўлення (максімальная адзнака – 10 балаў).
- максімальны бал – 50.
6.4 Члены журы павінны забяспечыць:
- аб'ектыўную ацэнку конкурсных работ;
- невыдаванне звестак аб прамежкавых і канчатковых выніках Конкурсу раней за дату заканчэння Конкурсу.

7. Узнагароджанне Пераможцаў Конкурсу
7.1 Фіналісты, якія выступілі на выніковым мерапрыемстве (чацверты этап Конкурсу), узнагароджваюцца дыпломам фіналіста Конкурсу (далей па тэксце – Узнагарода), а таксама каштоўнымі падарункамі ад Ініцыятара – смартфонамі iPhone Xs.

8. Агульныя патрабаванні да відэасправаздачы аб ідэях праектаў, заяўленых на Конкурс
8.1 Знятыя Ўдзельнікамі відэаролікі, у якіх яны прадстаўляюць свае ідэі, павінны быць загружаныя ў адну з сацыяльных сетак (VK, Facebook, Instagram, Twitter, «Одноклассники»).
8.2 Старонка Ўдзельніка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрыта для прагляду іншымі карыстальнікамі;
8.3 На афіцыйную пошту праекта – generationA1.2019@gmail.com – павінна быць адпраўлена гіперспасылка на публікацыю відэазапіса ў сацыяльнай сетцы і інфармацыя пра тое, у якой вобласці (альбо ў г. Мінску) пражывае Ўдзельнік. Адказ аб тым, што відэазапіс прыняты і ўсе правілы ўдзелу ў Конкурсе выкананыя, Удзельнік атрымае на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
8.4 Размешчаная публікацыя з відэазапісам павінна суправаджацца афіцыйным хэштегам Конкурсу – #generationA1.
8.5 Відэазапіс кожнага Ўдзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення вучня (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
8.6 Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць часовы ліміт – 3 хвіліны.
8.7 У відэароліку можа быць выкарыстана дадатковая атрыбутыка, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне (з захаваннем аўтарскіх правоў уладальнікаў музычных твораў) і інш.
8.8 Дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
8.9 Удзельнік можа заявіць на Конкурс не больш за 1 праект.
8.10 Усе ідэі і праекты прадстаўляюцца толькі адным чалавекам, які і заяўлены як Удзельнік Конкурсу. Іншыя члены каманды, якія дапамагалі пра распрацоўцы праекта, удзельнікамі Конкурсу не з’яўляюцца і прызамі не ўзнагароджваюцца.

9. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
9.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
9.2 На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
9.3 На этапы Конкурсу арганізатарамі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

10. Фінансаванне Конкурсу
10.1 Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца Ініцыятарам Конкурсу.

11. Заключныя палажэнні
11.1 Факт удзелу ў Конкурсе азначае, што яго Ўдзельнікі азнаёмленыя і згодныя з Правіламі, а таксама маецца згода бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў Удзельнікаў на ўдзел у Конкурсе. Удзельнік прымае на сябе адказнасць і абавязак выконваць Правілы.
11.2 Усе Ўдзельнікі і Пераможцы самастойна аплочваюць усе свае выдаткі, панесеныя імі ў сувязі з удзелам у Конкурсе (у тым ліку выдаткі, звязаныя з доступам у Інтэрнэт).
11.3 Прымаючы ўдзел у Конкурсе, Удзельнік дае сваю згоду на збор, апрацоўку, захоўванне яго персанальных даных. Уся асабістая інфармацыя, у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нумар кантактнага тэлефона Ўдзельніка будуць выкарыстоўвацца выключна Арганізатарам і Ініцыятарам або ўпаўнаважанымі імі асобамі, якія дзейнічаюць на аснове пагадненняў аб невыдаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі, і не будуць прадастаўляцца ніякім іншым трэцім асобам.
11.4 Арганізатар і Ініцыятар пакідаюць за сабой права выкарыстання аўтарскіх работ з указаннем аўтараў.
11.5 Арганізатар не нясе адказнасць за няправільна ўказаныя Ўдзельнікам звесткі. У тым выпадку, калі Арганізатар не можа звязацца з Фіналістам Конкурсу па ўказаных ім кантактных даных і (ці) Фіналіст выходзіць на сувязь з Арганізатарам на працягу 10 дзён з моманту заявршэння чацвёртага этапу Конкурсу, Узнагарода і каштоўны падарунак ад Ініцыятара прызнаюцца незапатрабаванымі.
11.6 Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Конкурсе, падачай работ, атрыманнем Узнагароды і каштоўнага падарунка, Удзельнікі могуць адпраўляць Арганізатару на пошту Конкурсу generationA1.2019@gmail.com.
11.7 Усе спрэчныя пытанні, якія тычацца гэтага Конкурсу, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.