Кіраўнік платформы SAY.BY Аляксандр Шастаковіч расказаў, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы. У якасці спецыяльнага госця на сустрэчу таксама запрошаны пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Павел Ананіч, які прапанаваў распрацаваць прыкладанне, каб вывучаць помнікі архітэктуры з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці.
Спікерам на тэму інклюзіі выступіла стваральніца і дызайнер брэнду TIKOTA UNIQUE Кацярына Безрукава. Яна расказала пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным. Яе выступленне дапоўніла яшчэ адна спецыяльная госця – пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Соф’я Федчанка, якая прэзентавала ў фінале ідэю абсталяваць вучэбныя класы адмысловымі канторкамі, каб школьнікі з захворваннямі пазваночніка маглі займацца стоячы.
Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзялілася архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка, якая расказала пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет. Спецыяльны госць гэтага тэматычнага блока – пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Дзяніс Рабчук. На працягу некалькіх гадоў ён разам з камандай аднадумцаў стварае ў Брэсце муралы з вершамі беларускіх класікаў і плануе пашырыць праект на іншыя гарады Беларусі.
2 лютага 2021 года
1.1 Дадзеныя Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу «Першыя» (далей па тэксце – Конкурс, Правілы) падрыхтаваны камунікацыйнай кампаніяй таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз» (далей – Арганізатар). Ініцыятарам праекта з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1» – правайдэр тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг.
1.2 Дадзеныя Правілы вызначаюць мэты, задачы, парадак і ўмовы правядзення Конкурсу.
1.3 Арганізатар уручае ўзнагароду, указаную ў раздзеле 8 Правілаў (далей па тэксце – Узнагарода), Фіналістам Конкурсу.
1.4 Арганізатар мае права адмяніць правядзенне Конкурсу ці змяніць Правілы, папярэдзіўшы пра гэта Ўдзельнікаў шляхам публікацыі адпаведнага паведамлення на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by (далей – афіцыйны сайт Конкурсу).
2.1 Конкурс праводзіцца ў мэтах:
- павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі, урбаністыкі;
- выхавання ў падрастаючым пакаленні гатоўнасці адказна падыходзіць да выбару прафесіі і будучай кар'еры;
- садзейнічання прыцягненню ўвагі да грамадска важных праблем;
- укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання;
- садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) форм навучання;
- пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
3.1 Конкурс праводзіцца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз», УНП 190919521.
3.2 Месца знаходжання Арганізатара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 85в, пам. 83.
3.3 Электронны адрас Арганізатара: info@ars.by (далей па тэксце – пошта Арганізатара).
3.4 Электронная пошта Конкурсу: generationA1.2021@gmail.com (далей па тэксце – пошта Конкурсу).
4.1 Ініцыятарам Конкурсу з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1», УНП 101528843.
4.2 Месца знаходжання Ініцыятара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2.
4.3 Афіцыйны сайт Ініцыятара: www.А1.by.
5.1 Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адпаведных узроўняў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей – Удзельнікі).
5.2 Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:
Этапы |
Час правядзення |
Змест |
Першы |
9:00 02.02.2021 - 24:00 30.04.2021 |
1. Збор заявак: Удзельнікі Конкурсу запаўняюць анкету, выбіраюць кірунак Конкурсу (культура, тэхналогіі, інклюзія, экалогія, урбаністыка), апісваюць ідэю праекта і расказваюць, чаму хочуць узяць удзел у Конкурсе. 2. Навучанне: Ініцыятарам праводзяцца масавыя інтэрактыўныя анлайн-заняткі і адукацыйныя анлайн-мерапрыемствы па спасылках, пазначаных на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by для Ўдзельнікаў, якія запоўнілі анкету. 3. Падрыхтоўка відэапрэзентацыі ідэі свайго праекта: Удзельнікі Конкурсу праводзяць работу над ідэяй свайго праекта, звязанага з выбраным кірункам Конкурсу. Па выніках работы над ідэяй праекта Ўдзельнікі павінны зрабіць кароткі відэаролік-выступленне з прадстаўленнем сваёй ідэі і рэалізаціі праекта. Для ўдзелу ў конкурсе Ўдзельніку неабходна размясціць відэа ў адпаведнасці з патрабаваннямі, пазначанымі ў раздзеле 6 дадзеных Правілаў. |
Другі |
01.05.2021 г. – 22.05.2021 г. |
Члены журы (згодна крытэрыям п.7.3) выбіраюць 10 (дзесяць) Удзельнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў (далей – Фіналісты). Не пазней за 22 мая 2021 г. спісы Фіналістаў размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу – www.generation.a1.by. |
Трэці |
23.05.2021 г. – 18.09.2021 г. |
1. Падрыхтоўка і выступленне на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Фіналісты павінны падрыхтаваць для выніковага мерапрыемства Конкурсу публічнае выступленне ў фармаце TED-канферэнцыі і расказаць пра ідэю свайго праекта, які быў падрыхтаваны імі на першым этапе Конкурсу. Пры падрыхтоўцы выступлення з кожным з Фіналістаў працуе ментар супольнасці TEDx. Выніковае мерапрыемства Конкурсу уключае ў сябе прэзентацыю праектаў Фіналістаў і праводзіцца ў выглядзе публічнага выступлення на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk у фармаце TED працягласцю не больш за 15 хвілін. Фіналістам, якія падрыхтавалі выступленні і якія выступілі на выніковым мерапрыемстве, уручаецца Ўзнагарода.
|
5.3. Інфармацыя пра час і месца правядзення выніковага мерапрыемства Конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Ініцыятара Конкурсу не пазней за 20 мая 2021 г.
6.1 Знятыя Ўдзельнікамі відэаролікі, у якіх яны прадстаўляюць свае ідэі, павінны быць загружаныя ў адну з сацыяльных сетак (VK, Facebook, Instagram, Twitter, «Одноклассники», TikTok).
6.2 Старонка Ўдзельніка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрыта для прагляду іншымі карыстальнікамі;
6.3 На афіцыйную пошту праекта – generationA1.2021@gmail.com – павінна быць адпраўлена гіперспасылка на публікацыю відэазапісу ў сацыяльнай сетцы і інфармацыя пра тое, у якой вобласці (альбо ў г. Мінску) пражывае Ўдзельнік. Адказ аб тым, што відэазапіс прыняты і ўсе правілы ўдзелу ў Конкурсе выкананыя, Удзельнік атрымае на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
6.4 Размешчаная публікацыя з відэазапісам павінна суправаджацца афіцыйным хэштэгам Конкурсу – #generationA1.
6.5 Відэазапіс кожнага Ўдзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення вучня (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
6.6 Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць ліміт па часе – 3 хвіліны.
6.7 У відэароліку можа быць выкарыстана дадатковая атрыбутыка, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне (з захаваннем аўтарскіх правоў уладальнікаў музычных твораў) і інш.
6.8 Дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
6.9 Удзельнік можа заявіць на Конкурс не больш за 1 праект.
6.10 Усе ідэі і праекты прадстаўляюцца толькі адным чалавекам, які і заяўлены як Удзельнік Конкурсу. Іншыя члены каманды, якія дапамагалі пры распрацоўцы праекта, удзельнікамі Конкурсу не з’яўляюцца і прызамі не ўзнагароджваюцца.
7.1 Журы Конкурсу:
1) Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый Ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»;
2) Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
3) Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь.
7.2 Акрамя пастаянных прадстаўнікоў журы ацэньваць Удзельнікаў змогуць запрошаныя члены журы: прадстаўнікі сферы адукацыі, навукі, культуры, Парка высокіх тэхналогій, IT-кампаній, медыйныя асобы (спартсмены, музыканты, акцёры, тэлевядучыя і г. д.).
7.3 Работу Ўдзельнікаў ацэньвае Журы Конкурсу ў адпаведнасці з крытэрамі ацэнкі, названымі ніжэй:
Крытэрыі ацэнкі для Ўдзельнікаў
№ |
Крытэрыі ацэнкі |
Балы макс. |
1. |
Актуальнасць ідэі, адпаведнасць тэматыцы Конкурсу. |
Макс. 10 |
2. |
Крэатыўнасць, арыгінальнасць і нестандартнасць прапанаванай ідэі ці вырашэння існуючай праблемы. |
Макс. 10 |
3. |
Канкрэнтасць фармулёўкі ідэі, прапрацаванасць і персанальная ўцягнутасць Удзельніка. |
Макс. 10 |
4. |
Абгрунтаванасць ідэі, аргументаванасць і структураванасць прэзентацыі Ўдзельніка. |
Макс. 10 |
5. |
Прамоўніцкае майстэрства Ўдзельніка ў відэароліку, культура маўлення. |
Макс. 10 |
Максімальны бал – 50.
7.4 Члены журы павінны забяспечыць:
- аб'ектыўную ацэнку конкурсных работ;
- невыдаванне звестак аб прамежкавых і канчатковых выніках Конкурсу раней за дату заканчэння Конкурсу.
8.1 Фіналісты, якія выступілі на выніковым мерапрыемстве (трэці этап Конкурсу), узнагароджваюцца дыпломам фіналіста Конкурсу (далей па тэксце – Узнагарода), а таксама каштоўнымі падарункамі ад Ініцыятара – смартфонамі Apple iPhone 12 64GB.
9.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
9.2 На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
9.3 На этапы Конкурсу арганізатарамі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
10.1 Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца Ініцыятарам Конкурсу.
11.1 Факт удзелу ў Конкурсе азначае, што яго Ўдзельнікі азнаёмленыя і згодныя з Правіламі, а таксама маецца згода бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў Удзельнікаў на ўдзел у Конкурсе. Удзельнік прымае на сябе адказнасць і абавязак выконваць Правілы.
11.2 Усе Ўдзельнікі і Пераможцы самастойна аплочваюць усе свае выдаткі, панесеныя імі ў сувязі з удзелам у Конкурсе (у тым ліку выдаткі, звязаныя з доступам у Інтэрнэт).
11.3 Прымаючы ўдзел у Конкурсе, Удзельнік дае сваю згоду на збор, апрацоўку, захоўванне яго персанальных даных. Уся асабістая інфармацыя, у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нумар кантактнага тэлефона Ўдзельніка будуць выкарыстоўвацца выключна Арганізатарам і Ініцыятарам або ўпаўнаважанымі імі асобамі, якія дзейнічаюць на аснове пагадненняў аб невыдаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі, і не будуць прадастаўляцца ніякім іншым трэцім асобам.
11.4 Арганізатар і Ініцыятар пакідаюць за сабой права выкарыстання відэаролікаў з пазначэннем іх аўтараў.
11.5 Арганізатар не нясе адказнасць за няправільна ўказаныя Ўдзельнікам звесткі. У тым выпадку, калі Арганізатар не можа звязацца з Фіналістам Конкурсу па ўказаных ім кантактных даных і (ці) Фіналіст не выходзіць на сувязь з Арганізатарам на працягу 10 дзён з моманту завяршэння трэцяга этапу Конкурсу, Узнагарода і каштоўны падарунак ад Ініцыятара прызнаюцца незапатрабаванымі.
11.6 Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Конкурсе, падачай работ, атрыманнем Узнагароды і каштоўнага падарунка, Удзельнікі могуць адпраўляць Арганізатару на пошту Конкурсу generationA1.2021@gmail.com
11.7 Усе спрэчныя пытанні, якія тычацца гэтага Конкурсу, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
A1.by
Конкурс праводзіцца кампаніяй А1 – правайдарам тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі. УП А1 УНП 101528843