Кожнай сцяне – па муралу з беларускім вершам

Дзяніс Рабчук

Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу ідэй «Першыя»

2 лютага 2021 года

  1. Агульныя палажэнні

1.1 Дадзеныя Правілы правядзення рэспубліканскага конкурсу «Першыя» (далей па тэксце – Конкурс, Правілы) падрыхтаваны камунікацыйнай кампаніяй таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз» (далей – Арганізатар). Ініцыятарам праекта з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1» – правайдэр тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг.

1.2 Дадзеныя Правілы вызначаюць мэты, задачы, парадак і ўмовы правядзення Конкурсу.

1.3 Арганізатар уручае ўзнагароду, указаную ў раздзеле 8 Правілаў (далей па тэксце – Узнагарода), Фіналістам Конкурсу.

1.4 Арганізатар мае права адмяніць правядзенне Конкурсу ці змяніць Правілы, папярэдзіўшы пра гэта Ўдзельнікаў шляхам публікацыі адпаведнага паведамлення на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by (далей – афіцыйны сайт Конкурсу).

  1. Мэты і задачы Конкурсу

2.1 Конкурс праводзіцца ў мэтах:

- павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі, экалогіі, урбаністыкі;

- выхавання ў падрастаючым пакаленні гатоўнасці адказна падыходзіць да выбару прафесіі і будучай кар'еры;

- садзейнічання прыцягненню ўвагі да грамадска важных праблем;

- укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання;

- садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) форм навучання;

- пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

  1. Звесткі аб Арганізатары

3.1 Конкурс праводзіцца таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АРС Камюнікейшнз», УНП 190919521.

3.2 Месца знаходжання Арганізатара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 85в, пам. 83.

3.3 Электронны адрас Арганізатара: info@ars.by (далей па тэксце – пошта Арганізатара).

3.4 Электронная пошта Конкурсу: generationA1.2021@gmail.com (далей па тэксце – пошта Конкурсу).

  1. Звесткі аб Ініцыятары Конкурсу

4.1 Ініцыятарам Конкурсу з'яўляецца Ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1», УНП 101528843.

4.2 Месца знаходжання Ініцыятара: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2.

4.3 Афіцыйны сайт Ініцыятара: www.А1.by.

  1. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу

5.1 Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адпаведных узроўняў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі (далей – Удзельнікі).

5.2 Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

Этапы

Час правядзення

Змест

Першы

9:00 02.02.2021 - 24:00 30.04.2021

1. Збор заявак: Удзельнікі Конкурсу запаўняюць анкету, выбіраюць кірунак Конкурсу (культура, тэхналогіі, інклюзія, экалогія, урбаністыка), апісваюць ідэю праекта і расказваюць, чаму хочуць узяць удзел у Конкурсе.

2. Навучанне: Ініцыятарам праводзяцца масавыя інтэрактыўныя анлайн-заняткі і адукацыйныя анлайн-мерапрыемствы па спасылках, пазначаных на афіцыйным сайце Конкурсу www.generation.a1.by для Ўдзельнікаў, якія запоўнілі анкету.

3. Падрыхтоўка відэапрэзентацыі ідэі свайго праекта: Удзельнікі Конкурсу праводзяць работу над ідэяй свайго праекта, звязанага з выбраным кірункам Конкурсу. Па выніках работы над ідэяй праекта Ўдзельнікі павінны зрабіць кароткі відэаролік-выступленне з прадстаўленнем сваёй ідэі і рэалізаціі праекта. Для ўдзелу ў конкурсе Ўдзельніку неабходна размясціць відэа ў адпаведнасці з патрабаваннямі, пазначанымі ў раздзеле 6 дадзеных Правілаў.

Другі

01.05.2021 г. – 22.05.2021 г.

Члены журы (згодна крытэрыям п.7.3) выбіраюць 10 (дзесяць) Удзельнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў (далей – Фіналісты). Не пазней за 22 мая 2021 г. спісы Фіналістаў размяшчаюцца на афіцыйным сайце Конкурсу – www.generation.a1.by.

Трэці

23.05.2021 г. –

18.09.2021 г.

1. Падрыхтоўка і выступленне на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Фіналісты павінны падрыхтаваць для выніковага мерапрыемства Конкурсу публічнае выступленне ў фармаце TED-канферэнцыі і расказаць пра ідэю свайго праекта, які быў падрыхтаваны імі на першым этапе Конкурсу. Пры падрыхтоўцы выступлення з кожным з Фіналістаў працуе ментар супольнасці TEDx. Выніковае мерапрыемства Конкурсу уключае ў сябе прэзентацыю праектаў Фіналістаў і праводзіцца ў выглядзе публічнага выступлення на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk у фармаце TED працягласцю не больш за 15 хвілін. Фіналістам, якія падрыхтавалі выступленні і якія выступілі на выніковым мерапрыемстве, уручаецца Ўзнагарода.

 

 

5.3. Інфармацыя пра час і месца правядзення выніковага мерапрыемства Конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Ініцыятара Конкурсу не пазней за 20 мая 2021 г.

  1. Агульныя патрабаванні да відэасправаздачы аб ідэях праектаў, заяўленых на Конкурс

6.1 Знятыя Ўдзельнікамі відэаролікі, у якіх яны прадстаўляюць свае ідэі, павінны быць загружаныя ў адну з сацыяльных сетак (VK, Facebook, Instagram, Twitter, «Одноклассники», TikTok).

6.2 Старонка Ўдзельніка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрыта для прагляду іншымі карыстальнікамі;

6.3 На афіцыйную пошту праекта – generationA1.2021@gmail.com – павінна быць адпраўлена гіперспасылка на публікацыю відэазапісу ў сацыяльнай сетцы і інфармацыя пра тое, у якой вобласці (альбо ў г. Мінску) пражывае Ўдзельнік. Адказ аб тым, што відэазапіс прыняты і ўсе правілы ўдзелу ў Конкурсе выкананыя, Удзельнік атрымае на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.

6.4 Размешчаная публікацыя з відэазапісам павінна суправаджацца афіцыйным хэштэгам Конкурсу – #generationA1.

6.5 Відэазапіс кожнага Ўдзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення вучня (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).

6.6 Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць ліміт па часе – 3 хвіліны.

6.7 У відэароліку можа быць выкарыстана дадатковая атрыбутыка, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне (з захаваннем аўтарскіх правоў уладальнікаў музычных твораў) і інш.

6.8 Дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.

6.9 Удзельнік можа заявіць на Конкурс не больш за 1 праект.

6.10 Усе ідэі і праекты прадстаўляюцца толькі адным чалавекам, які і заяўлены як Удзельнік Конкурсу. Іншыя члены каманды, якія дапамагалі пры распрацоўцы праекта, удзельнікамі Конкурсу не з’яўляюцца і прызамі не ўзнагароджваюцца.

  1. Журы Конкурсу

7.1 Журы Конкурсу:

1) Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый Ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»;

2) Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;

3) Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь.

7.2 Акрамя пастаянных прадстаўнікоў журы ацэньваць Удзельнікаў змогуць запрошаныя члены журы: прадстаўнікі сферы адукацыі, навукі, культуры, Парка высокіх тэхналогій, IT-кампаній, медыйныя асобы (спартсмены, музыканты, акцёры, тэлевядучыя і г. д.).

7.3 Работу Ўдзельнікаў ацэньвае Журы Конкурсу ў адпаведнасці з крытэрамі ацэнкі, названымі ніжэй:

Крытэрыі ацэнкі для Ўдзельнікаў

Крытэрыі ацэнкі

Балы макс.

1.

Актуальнасць ідэі, адпаведнасць тэматыцы Конкурсу.

Макс. 10

2.

Крэатыўнасць, арыгінальнасць і нестандартнасць прапанаванай ідэі ці вырашэння існуючай праблемы.

Макс. 10

3.

Канкрэнтасць фармулёўкі ідэі, прапрацаванасць і персанальная ўцягнутасць Удзельніка.

Макс. 10

4.

Абгрунтаванасць ідэі, аргументаванасць і структураванасць прэзентацыі Ўдзельніка.

Макс. 10

5.

Прамоўніцкае майстэрства Ўдзельніка ў відэароліку, культура маўлення.

Макс. 10

 

Максімальны бал – 50.

7.4 Члены журы павінны забяспечыць:

- аб'ектыўную ацэнку конкурсных работ;

- невыдаванне звестак аб прамежкавых і канчатковых выніках Конкурсу раней за дату заканчэння Конкурсу.

  1. Узнагароджанне Пераможцаў Конкурсу

8.1 Фіналісты, якія выступілі на выніковым мерапрыемстве (трэці этап Конкурсу), узнагароджваюцца дыпломам фіналіста Конкурсу (далей па тэксце – Узнагарода), а таксама каштоўнымі падарункамі ад Ініцыятара – смартфонамі Apple iPhone 12 64GB.

  1. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу

9.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.

9.2 На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.

9.3 На этапы Конкурсу арганізатарамі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

  1. Фінансаванне Конкурсу

10.1 Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца Ініцыятарам Конкурсу.

  1. Заключныя палажэнні

11.1 Факт удзелу ў Конкурсе азначае, што яго Ўдзельнікі азнаёмленыя і згодныя з Правіламі, а таксама маецца згода бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў Удзельнікаў на ўдзел у Конкурсе. Удзельнік прымае на сябе адказнасць і абавязак выконваць Правілы.

11.2 Усе Ўдзельнікі і Пераможцы самастойна аплочваюць усе свае выдаткі, панесеныя імі ў сувязі з удзелам у Конкурсе (у тым ліку выдаткі, звязаныя з доступам у Інтэрнэт).

11.3 Прымаючы ўдзел у Конкурсе, Удзельнік дае сваю згоду на збор, апрацоўку, захоўванне яго персанальных даных. Уся асабістая інфармацыя, у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нумар кантактнага тэлефона Ўдзельніка будуць выкарыстоўвацца выключна Арганізатарам і Ініцыятарам або ўпаўнаважанымі імі асобамі, якія дзейнічаюць на аснове пагадненняў аб невыдаванні канфідэнцыяльнай інфармацыі, і не будуць прадастаўляцца ніякім іншым трэцім асобам.

11.4 Арганізатар і Ініцыятар пакідаюць за сабой права выкарыстання відэаролікаў з пазначэннем іх аўтараў.

11.5 Арганізатар не нясе адказнасць за няправільна ўказаныя Ўдзельнікам звесткі. У тым выпадку, калі Арганізатар не можа звязацца з Фіналістам Конкурсу па ўказаных ім кантактных даных і (ці) Фіналіст не выходзіць на сувязь з Арганізатарам на працягу 10 дзён з моманту завяршэння трэцяга этапу Конкурсу, Узнагарода і каштоўны падарунак ад Ініцыятара прызнаюцца незапатрабаванымі.

11.6 Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Конкурсе, падачай работ, атрыманнем Узнагароды і каштоўнага падарунка, Удзельнікі могуць адпраўляць Арганізатару на пошту Конкурсу generationA1.2021@gmail.com

11.7 Усе спрэчныя пытанні, якія тычацца гэтага Конкурсу, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.